Распрацоўка адаптыўных сайтаў і вэб-прыкладанняў

Распрацоўка сайтаў у Менску

Мы - невялікая каманда вэб-распрацоўшчыкаў, якая спецыялізуецца на стварэнні эстэтычных сайтаў для бізнесу і прадпрымальнікаў. Наша агенцыя пачала працу на рынку распрацоўкі вэб-сайтаў у 2013 годзе. З тых часоў мы напрацавалі актуальныя кампетэнцыі для паспяховай прэзентацыі вашага бізнесу праз інтэрнэт. Нам падабаецца ствараць прыгожыя і зручныя сайты і мы ўдзячныя нашым кліентам за магчымасць займацца ўлюбёнай справаю.

Нашыя перавагі

  • Празрыстасць працэсаў і ўзаемавыгаднае win-win супрацоўніцтва
  • Заснаваныя на досведзе кансультацыі па прасоўванні ў пошукавых сетках
  • Актуальныя практыкі і сучасны дызайн
  • Тэхнічная падтрымка пасля здачы праекту

Маніфест

  • Інтэрнэт прызваны аблягчаць дасяг да інфармацыі
Тое над чым мы працуем - дызайн і візуальныя інтэрфейсы для сайтаў і вэб-прыкладанняў, тое як яны іх выглядаюць і ўзаемадзейнічаюць. Мэта такіх інтэрфейсаў - яснае і структураванае данясенне інфармацыі аб прапанаваных тавараў ці паслуг. Эстэтычна аформлены сайт не змяняе сутнасці прапановы бізнесу, але з'яўляецца асновай для яго лепшай прэзентацыі ў інтэрнэце - найболей перспектыўным канале продажаў.
  • Адаптыўны сайт пад смартфоны и таблеты - крок насустрач патэнцыйным кліенту
Распрацоўваючы дызайн, мы ўлічваем тое што сайт будуць адчыняць на розных уладкаваннях и людзям будзе зручней праглядаць інфармацыю ў адаптаваным пад іх фармаце. У якасці бонуса пабольшваюцца шанцы апынуцца ў ТОПе мабільнай выдачы Google і Яндэкс.
  • Аператыўнасць і адсутнасць пасроднікаў
Калі вы размаўляеце з намі - вы размаўляеце наўпрост са спецыялістам. Без зламанага тэлефона з акаўнт-менеджараў, але часам з жахавітымі словамі ("фрэймворк", напрыклад). Але мы верым - разам з камунікаваннем па e-mail і skype, сустракаючыся калі гэта сапраўды патрэбна - проста дзівосна колькі часу а адпаведна і грошай гэта дазваляе сэканоміць!
  • Сасуды злепленыя для таго каб быць напоўненымі
Мы не заменім унутрыкарпаратыўнага маркетолага і кантэнт-менеджара. Чаму? Таму што мы не можам разбірацца ў бізнесе і перавагах свайго кліента лепш за яго самога. Спрабаваць уседзець на некалькіх крэслах - дрэнная ідэя, і мы аддаём перавагу вэб-распрацоўцы. Сайт сапраўды патрабуе слушна напісаныя тэксты і якасна знятыя фато, і мы можам парэкамендаваць адпаведных падраднікаў.

Жадаеце даведацца як мы можам вам дапамагчы, а магчыма і стаць будучым кліентам?

Звяжыцеся з намі, мы будзем рады адказаць на вашыя пытанні.

Напісаць ліст

Нашыя кліенты

Scolars project

Web application based on Ruby On Rails dedicated to deal with scolars conferences and posters. New bootstrap4 UI implemented.

Fohlio

Маркетынгавы блог для кампаніі якая распрацоўвае праграмныя рашэнні ў сферы архітэктуры і дызайну інтэр’ераў.

Vegas

Інтэрнэт-крама па продажы матрацаў і спальных аксесуараў

myland.by

Сайт бюро экскурсійнага абслугоўвання

Юридический сайт

Сайт-лендинг для компании, оказывающей онлайн юридическую помощь в Германии и Швейцарии.

MVZ-Promet

Карпаратыўны сайт вытворцы труб і металаканструкцый