Разработка адаптивных сайтов и веб-приложений. Минск. Беларусь.

Распрацоўка сайтаў, інтэрнэт-крамаў і вэб-прыкладанняў

Мы - невялікая каманда вэб-распрацоўшчыкаў, якая спецыялізуецца на стварэнні эстэтычных сайтаў для бізнесу і прадпрымальнікаў. Наша кампанія пачала працу на рынку распрацоўкі вэб-сайтаў у 2013 годзе. З тых часоў мы напрацавалі актуальныя кампетэнцыі для паспяховай прэзентацыі вашага бізнесу праз вэб. Нам падабаецца ствараць прыгожыя і зручныя сайты і мы ўдзячныя нашым кліентам за магчымасць займацца ўлюбёнай справаю.

Нашыя перавагі

  • Празрыстасць працэсаў і накіраванасць на ўзаемавыгаднае win-win супрацоўніцтва
  • Пісьменныя і заснаваныя на досведзе кансультацыі па прасоўванні ў пошукавых сетках
  • Прыгожы і сучасны сайт пры мінімальных укладаннях у выніку
  • Гарантаваная тэхнічная падтрымка без "падводных камянёў"

Маніфест

  • Інтэрнэт прызваны аблягчаць дасяг да інфармацыі, у тым ліку аб паслугах і таварах
Тое над чым мы працуем - дызайн і візуальныя інтэрфейсы для сайтаў і вэб-прыкладанняў, тое як яны іх выглядаюць і ўзаемадзейнічаюць. Мэьа такіх інтэрфейсаў - яснае і структураванае данясенне інфармацыі аб прапанаваных тавараў ці паслуг. Эстэтычна аформлены сайт не змяняе сутнасці прапановы бізнесу, але з'яўляецца асновай для яго лепшай прэзентацыі ў інтэрнэце, у найболей перспектыўным канале продажаў.
  • Адаптыўны сайт пад усе ўладкаванні - гэта крок насустрач патэнцыйным кліенту
Распрацоўваючы дызайн, мы ўлічваем тое што сайт будуць адчыняць і на планшэтах, і на смартфонах. Адаптыўнымі сайты завуцца таму што яны падладжваюцца пад памеры экрану. Дзякуючы гэткай тэхналогіі, якая ўхваляецца пошукавымі сістэмамі, пабольшваюцца шанцы апынуцца ў ТОПе мабільнай выдачы Google і Яндэкс. Людзям зручней праглядаць інфармацыю ў адаптаваным пад іх выглядзе, і яны становяцца лаяльнейшыя. Такім чынам кампанія павялічвае аддачу ад свайго сайта і наяўнасці ў інтэрнэце ў цэлым.
  • Аператыўнасць і адсутнасць пасроднікаў
Калі вы размаўляеце з намі - вы размаўляеце наўпрост са спецыялістам. Без зламанага тэлефона з акаўнт-менеджараў, але часам з жахавітымі словамі ("фрэймўорк", напрыклад). Але мы верым - разам з камунікаваннем па e-mail і skype, сустракаючыся калі гэта сапраўды патрэбна - проста дзівосна колькі часу а адпаведна і грошай гэта дазваляе сэканоміць!
  • Сасуды злепленыя для таго каб быць напоўненымі
Мы не заменім унутрыкарпаратыўнага маркетолага і кантэнт-менеджара. Чаму? Таму што мы не можам разбірацца ў бізнесе і перавагах свайго кліента лепш за яго самога. Спрабаваць уседзець на некалькіх крэслах - дрэнная ідэя, і мы аддаём перавагу вэб-распрацоўцы. Сайт сапраўды патрабуе слушна напісаныя тэксты і якасна знятыя фато, і мы можам парэкамендаваць адпаведных падраднікаў.

Жадаеце даведацца як мы можам вам дапамагчы, а магчыма і стаць будучым кліентам?

Звяжыцеся з намі, мы будзем рады адказаць на вашы пытанні.

Напісаць пісьмо

Прыклады выкананых работаў

Автозаказ

Корпоративный сайт для поставщика автотехники.

myland.by

Сайт бюро экскурсионного обслуживания

Акватерритория

Корпоративный сайт сети обслуживания авто

Юридический сайт

Сайт-лендинг для компании, оказывающей онлайн юридическую помощь в Германии и Швейцарии.

МВЗ-Промет

Корпоративный сайт производителя труб и металлоконструкций

Zephyros

Интернет-магазин производителя матрасов